Пагуля́йка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 39 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 22,5 км ад Мінска, 16 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, каля ракі Грэбенка (мясцовая назва — Берчукоўка, прыток Пцічы).

Назва Назва Пагуляйка (Пагулянка) сустракаецца на Беларусі ў значэнні «аблога, пакінутае поле».

Гісторыя Згадваецца ў 1703 годзе як Пагуляй-Слабада ў складзе маёнтка Грэбень, уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага С. 284.НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 4, с. 116зв.. У XVIII стагоддзі вёска Пагуляй належала Радзівілам. У канцы XVIII стагоддзя разам з Грэбенем куплена Станіславам Ельскім.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Па эксдывізіі каля 1820 года перайшла ад Ельскіх да іншых гаспадароў разам з фальваркамі Берчукі, Грэбень і Яскавічы. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе землеўладальнікамі ў фальварку Падгуляйка былі (усе — праваслаўныя сяляне): Усцін Рыгоравіч Бягун (6 дзесяцін зямлі), Вікенцій Данілавіч Войтка (28 дзесяцін), Сямён Іванавіч Грыб (16 дзесяцін), Іосіф Клімавіч Івановіч (12 дзесяцін), Афанасій Васілевіч Каленік (10 дзесяцін), Кірык Паўлавіч Крук (6 дзесяцін), Архіп Малы (12 і 3/4 дзесяціны), Парфён Сямёнавіч Моўчан (30 дзесяцін), Еўдакім Андрэевіч Станішэўскі (56 дзесяцін), Сава Рыгоравіч Тажоўка (12 дзесяцін), Яфім Францавіч Чумак (10 дзесяцін).

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрытая школа першай ступені (памяшканне наёмнае).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Да 20 студзеня 1960 года Пагуляйка ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1897 — вёска, 14 двароў, 96 жыхароў; хутар, 11 жыхароў 1908 — вёска, 13 двароў, 116 жыхароў; урочышча, 3 двары, 46 жыхароў 1917 — вёска, 20 двароў, 143 жыхары; Пагуляйка Грабенская, 4 двары, 24 жыхары 1960 — 114 жыхароў 1999 — 44 жыхары 2002 — 18 гаспадарак, 30 жыхароў 2010 — 26 жыхароў 2019 — 19 жыхароў

Спіс вуліц Цяністая вуліца

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пярэжырскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна