Ле́нінскі (, ; да 1920-х гадоў — частка вёскі Азяры́чына) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на правым беразе ракі Пціч (прыток Прыпяці). Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета.
Гісторыя
Вёска заснаваная ў 1920-я гады праз падзел вёскі Азярычына, першапачаткова мела статус пасёлка.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Дзейнічала савецкае падполле, савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У часе карных нямецкіх аперацый у ліпені 1943 года і сакавіку 1944 года былі спаленыя ўсе 40 дамоў. Пасля вайны пасёлак адноўлены.
24 лістапада 1966 года да вёскі далучаныя тэрыторыі скасаваных пасёлкаў Рэчкі і вёскі Астраўкі Узлянскага сельсавета.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1999 год — 83 жыхары 2002 год — 41 двор, 68 жыхароў 2010 год — 43 жыхары 2019 год — 37 жыхароў
Славутасці Капліца. Месціцца пры ўездзе ў вёску. Збудаваная Алесем Гурковым у гонар 2000-годдзя хрысціянства.
Спіс вуліц Кічкі вуліца Няміга вуліца Рэчкі вуліца Салаўіная вуліца
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі