Габрые́леўка. Сустракаецца таксама варыянт Мо́нцы, мн. (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя

Габрыелеўка вядома прынамсі з другой паловы XVIII стагоддзя як фальварак, які адносіўся да маёнтка Шацк уласнасці Аскеркаў. Назва, верагодна, паходзіць ад імя Юзафа Габрыэля Аскеркі, сына Антонія і Францішкі з Бжэзінскіх. Сустракалася таксама назва Габрыелаўка. Фальварак уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага С. 203..

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Эксдывізійны суд складаўся з Караля Тавянскага, Пятра Завадскага і Вінцэнта Павенскага. Эксдывізія аддзяліла ад Шацка фальваркі Габрыэлеўку і Стары Шацк з вёскай Задашчэнне (39 дымоў) на карысць крэдытораў Пуцятаў .

У 1858 годзе ўласнасць Пятра Пуцяты. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У канцы XIX стагоддзя краязнавец Аляксандр Ельскі пазначаў альтэрнатыўную назву Габрыелеўкі — Мосіцы (Mosice). У 1889 годзе ўладальнікам маёнтка Габрыелеўка быў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Антон Пятровіч Пуцята, было 1365 дзесяцін зямлі. У 1903 годзе ўласнасць Аляксандра Антонавічы Пуцяты. У 1913 годзе ўласнасць Пятра Пуцяты, 960 дзесяцін зямлі.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізавана, створаны саўгас «Габрыелеўка». У 1921 годзе ў саўгасе былі кузня, крухмальны завод, паравы млын, слясарная і шавецкая майстэрні, цыркулярка, школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў дзейнічалі масласырзавод, цагляны завод, сукнавальня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1897 год — 9 двароў, 72 жыхары 1908 год — 1 двор, 95 жыхароў 1917 год — 1 двор, 100 жыхароў, усе беларусы 1920-я гады — каля 120 жыхароў 1960 год — 135 жыхароў 2002 год — 320 двароў, 990 жыхароў 2009 год — 681 жыхарИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2012 год — 317 двароў, 835 жыхароў 2019 год — 704 жыхары

Славутасці Сядзібна-паркавы ансамбль Пуцятаў (XIX), захаваліся рэшткі пабудоў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна