«Мілда — багіня кахання», або «Літоўская Венера» () — жывапіснае палатно К. Альхімовіча, напісанае ў 1910 годзе. Захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. Створана паводле паэтычнай трылогіі з гісторыі Літвы «Анафеляс», якая была напісана Ю. Крашэўскім ў 1840—1845 гг.

За першы варыянт карціны, завершаны ў 1890 годзе, на мастацкім конкурсе імя Войцеха Герсана ў Варшаве ў тым жа годзе К. Альхімовіч атрымаў першую прэмію, у 1891 годзе залаты медаль у Берліне. Карціна была прададзена ў Нью-Ёрк у 1895 годзеID: 235. Kazimierz ALCHIMOWICZ (1840—1916). Другі аўтарскі варыянт карціны быў напісаны ў 1910 годзе. У 1918 годзе была перададзена з калекцыі Вінцэнта Валеўскага () у Нацыянальны музей у Варшаве. Памер карціны — Milda - akt kobiecy w pejzażu i wzburzonego morza. cyfrowe.mnw.art.pl.

Апісанне Мастак выбраў з паэтычнага твора адзін з самых запамінальных момантаў, калі багі караюць Мілду за каханне з чалавекам Ромам. Чароўная багіня стаіць на вострых каменнях пасярод разбушаванай стыхіі. Смела выкарыстоўваючы рамантычная выяўленчыя сродкі, К. Альхімовіч напаўняе палатно імклівым рухам, моцнымі перажываннямі. Палатно напоўнена бурнымі пачуццямі, рэзкая гульня святла і ценю, адкрытасць колераў падкрэсліваюць трывогу ў душы багіні-бунтаркі, нешчаслівай у сваім каханні.

Катэгорыя:Карціны Казіміра Альхімовіча Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва Беларусі