«Свіцязянка» () — карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 1898—1900 гадах. Створана паводле аднайменнай балады Адама Міцкевіча «Свіцязянка». У аснове ранніх балад і вершаў паэта ляжалі народныя песні і паданні Наваградчыны, міфалагічны пачатак якіх асабліва імпанаваў мастаку. Памер карціны — ŚWITEZIANKA, 1898—1900 .
Гісторыя «Свіцязянкі» пачынаецца ў 1898 годзе, калі — ў сувязі з набліжэннем стагоддзем з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча — рэдакцыя «Tygodnik Ilustrowany» абвясціла конкурс на ілюстрацыі да яго твораў. У журы былі запрошаны вядомыя мастакі — Войцех Герсан, Юліян Машчынскі і Леапольд Васількоўскі. Пасля разгляду 47 прадстаўленых работ журы аднагалосна прысудзіла першую ўзнагароду К. Альхімовічу за яго працу «Свіцязянка».
Апісанне Карціна з тонкім пачуццём перадае самую кульмінацыю твора. Тут паказаны пераломны момант у лёсе хлопца-паляўнічага, які, заварожаны прыгажуняй Свіцязянкай, ідзе ўсё далей у хвалі возера. Успененыя воды Свіцязі, усхваляваны прыбярэжны лес быццам папярэджваюць маладога хлопца, што не знойдзе ён тут шчасця і спакою. Рамантычным дысанансам успрымаецца дасканалае цела Свіцязянкі з рухомым, бурлівым прыродным асяроддзем.
Катэгорыя:Карціны Казіміра Альхімовіча Катэгорыя:Карціны 1900 года