Клаўдзіа Андрэс Брава Муньяс (; нар. , , Чылі) — чылійскі футбаліст, брамнік іспанскага клуба «Рэал Бетыс» і нацыянальнай зборнай Чылі.
Клубная кар’ера «Кола-Кола» У футбол Клаўдзіа Брава прывёў бацька, запісаўшы ў школу «Кола-Кола». У прафесійным футболе дэбютаваў у 2002 годзе. Дэбютаваў у асноўнай камандзе дзякуючы траўме Эдуарда Лобаса. У 2003 годзе Брава сам атрымаў траўму, аднак пасля стаў ключавым брамнікам сваёй каманды, а Лобас пакінуў клуб.
«Рэал Сасьедад» Пасля перамогі ў Апертуры 2006 года Брава перайшоў у іспанскі «Рэал Сасьедад», падпісаўшы пяцігадовы кантракт і стаўшы самым маладым галкіперам Ла Лігі. Аднак у першым жа сезоне каманда заняла перадапошняе 19 месца ў чэмпіянаце і вылецела ў Сегунду, дзе выступала на працягу трох гадоў.
14 лютага 2010 года Брава забіў першы гол у сваёй кар’еры, са штрафнога, у гульні супраць «Хімнастыка», пры гэтым матч быў пераможным, а гульня скончылася з лікам 1:0Un gol del portero Bravo da la victoria a la Real Sociedad ante el Nástic. Europa Press.. Аднак неўзабаве пасля гэтага ён перанёс цяжкую траўму калена, з-за якой быў вымушаны прапусціць канчатак сезона пераможным для баскаў.
На працягу двух наступных сезонаў каманда знаходзілася ў сярэдзіне табліцы Ла Лігі, а ў сезоне 2012/13 Клаўдзіа дапамог сваёй камандзе заняць 4 месца ў чэмпіянаце, што дало права яму і яго камандзе згуляць у Лізе чэмпіёнаў на наступны сезон. У першай палове 2014 года згуляў 200-ы матч у чэмпіянаце за «Рэал Сасьедад».
«Барселона» і «Манчэстэр Сіці» Летам 2014 года перайшоў у «Барселону». У жніўні 2016 года стаў іграком «Манчэстэр Сіці»Браво подписал четырехлетний контракт с «Манчестер Сити». by.tribuna.com.. У сезоне 2016/17 быў асноўным брамнікам, пасля саступіў месца Эдэрсану. У сезоне 2018/19 не гуляў з-за траўмы. У жніўні 2020 года пакінуў «Манчэстэр Сіці»Браво ушел из «Ман Сити». Он выиграл 8 трофеев за 4 года. by.tribuna.com..
«Рэал Бетыс» У жніўні 2020 года падпісаў аднагадовы кантракт з клубам «Рэал Бетыс»Экс-вратарь «Барсы» и «Ман Сити» Браво перешел в «Бетис». by.tribuna.com..
Міжнародная кар’ера У 2004 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах за нацыянальную зборную Чылі.
Дасягненні «Кола-Кола»: Чэмпіён Чылі: 2006 (а)
«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (2): 2015, 2016 Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2015, 2016 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2016 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2015 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2015 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2015
«Манчэстэр Сіці»: Чэмпіён Англіі: 2018 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (2): 2018, 2020 Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2018, 2019
«Рэал Бетыс»: Уладальнік Кубка Іспаніі: 2022
Зборная Чылі: Пераможца Кубка Амерыкі (2): Чылі 2015, ЗША 2016
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Чылі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чылі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Бетыс Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сасьедад Катэгорыя:Ігракі ФК Кола-Кола Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе