Хо́цемля, Чорнае — возера ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дняпро, прыкладна за 9 км у напрамку на поўнач ад горада Рэчыца, каля вёсак Чорнае і Хацецкае.
Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 4,55 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 9,3 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, на пойме Дняпра, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на ўсходзе спадзістыя, вышынёй да 2 м астатнія схілы стромкія, вышынёй да 17 м. Заходнія берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны, усходнія нізкія. Берагі пясчаныя, месцамі на ўсходзе забалочаныя. У паўднёвай частцы пратокай злучаецца з возерам Капалка, на ўсходзе з возерам Вадземлі.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, язь і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 5.
Катэгорыя:Азёры Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра