Парламенцкія выбары ў Палату абшчын Канады 2015 года прайшлі 19 кастрычніка 2015 года.

Выбары былі праведзены па мажарытарнай выбарчай сістэме з 338 выбарчымі акругамі (упершыню, раней было 308, дададзена 15 месцаў у Антарыа, па 6 у Альберце і Брытанскай Калумбіі і 3 у Квебеку, што звязана з вынікамі перапісу насельніцтва 2011 года).

Выбары былі прызначаны парламентам 2 жніўня 2015 года. Такім чынам выбарчая кампанія стала найдаўжэйшай у сучаснай гісторыі краіны.

Узначаленая Джасцінам Трудо апазіцыйная Ліберальная партыя Канады атрымала перамогу на на выбарах, пасля чаго дзеючы прэм’ер-міністр Стывен Харпер падаў у адстаўку.

Спасылкі Elections.ca

Катэгорыя:Выбары ў Канадзе Канада Катэгорыя:2015 год у Канадзе Катэгорыя:Кастрычнік 2015 года