Хмялі́нка — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км. Плошча вадазбору 59,5 км². Рака бярэ пачатак у напрамку на поўдзень ад вёскі Боркі ва ўрочышчы Баскаўка, упадае ў Друць за 0,4 км на ўсход ад вёскі Чыгірынка, ніжэй Чыгірынскага вадасховішча. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Прытокі — ручаі, у т. л. Граб’е.
Каля ракі вёскі Нямкі, Падліпкі, Чыгірынка. Прыкладна за 1 км вышэй вёскі Нямкі на рацэ сажалка.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов)
Катэгорыя:Рэкі Кіраўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Друці