Ганса́ла Алеха́ндра Ха́ра Рэ́ес (; нар. , Уальпен, Чылі) — чылійскі футбаліст, абаронца клуба «Какімба Уніда». Ігрок нацыянальнай зборнай Чылі (2006—2019).
Клубная кар’ера Кар’еру пачаў у клубе «Уачыпата» ў 2003 годзе. У 2007 годзе перайшоў у склад чылійскага гранду клуба «Кола-Кола». У жніўні 2009 года за 1,4 млн фунтаў перайшоў у склад англійскага клуба «Вест Бромвіч Альбіён». 25 верасня 2010 года ў матчы супраць лонданскага «Арсенала» на «Эмірэйтс» забіў пераможны гол і яго каманда святкавала перамогу з лікам 2:3. З 2011 па 2014 гады выступаў у Чэмпіёншыпе спачатку за «Брайтан энд Хоўв Альбіён», а потым за «Нотынгем Форэст».
16 ліпеня 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з нямецкім клубам «Майнц». У студзені 2016 года кантракт з «Майнцам» быў датэрмінова разарваныГонсало Хара покинул «Майнц», і неўзабаве Гансала вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Універсідад дэ Чылі»Гонсало Хара перешел в «Универсидад де Чили».
У студзені 2019 года перайшоў у аргенцінскі «Эстудыянтэс». У 2020—2021 гадах гуляў у Мексіцы, па паўгады правёўшы ў складзе клубаў «Марэлія», «Масатлан» і «Тыхуана». У верасні 2021 года вярнуўся ў Чылі, папоўніўшы склад «Уніёна» з Ла-Калеры. У 2022 годзе далучыўся да «Какімба Уніда».
Міжнародная кар’ера У 2006 годзе быў запрошаны ў склад нацыянальнай зборнай Чылі, разам з якой адправіўся ў невялічкі тур у Еўропу. Пасля гэтага стала выклікаецца ў шэрагі нацыянальнай каманды на міжнародныя турніры, адборачныя і таварыскія сустрэчы.
Дасягненні «Кола-Кола»: Чэмпіён Чылі (3): 2007 (а), 2007 (к), 2008 (к)
«Універсідад дэ Чылі»: Чэмпіён Чылі: 2017 (к)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Чылі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чылі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Уачыпата Катэгорыя:Ігракі ФК Кола-Кола Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Брайтан энд Хоўв Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Нотынгем Форэст Катэгорыя:Ігракі ФК Майнц 05 Катэгорыя:Ігракі ФК Універсідад дэ Чылі Катэгорыя:Ігракі ФК Эстудыянтэс Катэгорыя:Ігракі ФК Манаркас Марэлія Катэгорыя:Ігракі ФК Масатлан Катэгорыя:Ігракі ФК Тыхуана Катэгорыя:Ігракі ФК Уніён Ла-Калера Катэгорыя:Ігракі ФК Какімба Уніда Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе