Ігна́сіа «На́ча» Манрэа́ль Эра́са (; нар. , , Іспанія) ― іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2009—2018).
Клубная кар’ера «Асасуна» Нача з’яўляецца выхаванцам клуба «Асасуна», Манрэаль дэбютаваў за родны клуб 22 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць «Валенсіі». Перад гэтым ён некалькі гадоў выступаў за другую каманду памплонцаў. У сезоне 2007/08 Нача стаў асноўным іграком клуба, пацвярджаючы гэты статус і ў наступных сезонах.
«Малага» 16 чэрвеня 2011 года перайшоў у склад «Малагі»Монреаль перешёл из «Осасуны» в «Малагу». championat.ru. Сума трансферу ацэньваецца ў 6 млн еўра.
«Арсенал» 31 студзеня 2013 года Манрэаль далучыўся да англійскага клуба «Арсенал», падпісаўшы доўгатэрміновы кантрактNacho Monreal agrees to join Arsenal. Arsenal F.C.. Сумма трансферу не була афіцыйна агучана, але, як мяркуецца, складае каля 8,3 млн фунтаў стэрлінгаўWenger finally buys as Arsenal manager lands £8.3m Malaga defender Monreal. Mail Online.. Дэбютаваў у складзе новага клуба ў матчы супраць «Сток Сіці», які скончыўся перамогаў «кананіраў» з лікам 1:0Team news: Monreal handed start on Arsenal debut against Stoke City. Goal.com..
«Рэал Сасьедад» У жніўні 2019 года вярнуўся ў Іспанію, папоўніўшы склад клуба «Рэал Сасьедад»Монреаль перешел в «Реал Сосьедад». by.tribuna.com.. Трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, але сезон 2021/22 поўнасцю прапусціў з-за траўмы калена. Па заканчэнні сезона 2021/22 пакінуў «Рэал Сасьедад», а ў жніўні 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера У 2007 годзе быў выкліканы ў моладзевую зборную Іспаніі на чэмпіянат Еўропы 2009 года, дзе адгуляў усе тры матчы. 6 жніўня 2009 года Манрэаль згуляў свой першы матч за нацыянальную зборную Іспаніі, выйшаўшы на замену на апошнія 15 хвілін у матчы супраць зборнай Македоніі.
Дасягненні «Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017
«Рэал Сасьедад»: Уладальнік Кубка Іспаніі: 2020
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Асасуна B Катэгорыя:Ігракі ФК Асасуна Катэгорыя:Ігракі ФК Малага Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сасьедад