Даві́д дэ Хе́а Кінта́на (; нар. , Мадрыд, Іспанія) — іспанскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2014—2020).

Біяграфія Давід дэ Хеа з’яўляецца выпускніком кантэры мадрыдскага «Атлетыка». 30 верасня 2009 года Давід дэбютаваў у асноўным складзе клуба; яго дэбют прыйшоўся на групавы матч Лігі чэмпіёнаў з партугальскім «Порту»Лига чемпионов. Порту — Атлетико — 2:0 . Чемпионат.com..

У 2011 годзе перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд», дзе на працягу 12 гадоў быў асноўным брамнікам. З 1 ліпеня 2023 года стаў свабодным агентам, не здолеўшы дамовіцца пра ўмовы новага кантракта з клубам, а праз тыдзень брамнік заявіў пра выхад з «Манчэстэр Юнайтэд».

Нацыянальная зборная У 2011 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы сярод моладзевых нацыянальных зборных.

Дасягненні «Атлетыка»: Пераможца Лігі Еўропы: 2010 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2010

«Манчэстэр Юнайтэд»: Чэмпіён Англіі: 2013 Уладальнік Кубка Англіі: 2016 Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі (2): 2017, 2023 Уладальнік Суперкубка Англіі (3): 2011, 2013, 2016 Пераможца Лігі Еўропы: 2017

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд B Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года