Чычэ́лУ адпаведнасці з — возера ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сож, за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Ветка, каля вёсак Старое Сяло і Палянаўка.
Плошча паверхні возера 0,17 км². Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 0,12 км, даўжыня берагавой лініі 4,1 км. Катлавіна возера старычнага тыпу. Берагі пясчаныя. Зарастае слаба. Пратокай ва ўсходняй частцы злучаецца з ракой Сож.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, язь, лінь, карась, акунь і іншыя віды рыб.
Літаратура
Ліст карты N-36-123. Выданне 1984 года.
Спасылкі Общая характеристика озёр Гомельской области. — С. 188. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гомельской области — С. 310. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 5.
Катэгорыя:Азёры Веткаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа