Кузяві́чы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 26 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 27 жыхароў, 20 гаспадарак (2005).

Гісторыя У 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Моўчадскай гміне Слонімскага павета. З 1939 года ў БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 9 жыхароў.

Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 133 жыхары. 1921 — 21 двор, 106 жыхароў. 1959 — 112 жыхароў. 1970 — 108 жыхароў. 1998 — 15 двароў, 25 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 27 жыхароў, 20 гаспадарак.

Вядомыя асобы Платон Андрэевіч Крэнь (1896—1962) — беларускі паэт, мемуарыст, публіцыст. Іван Платонавіч Крэнь (1936—2014) — беларускі гісторык.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Маўчадскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна