Рэ́пічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Насельніцтва 152 жыхары, 68 гаспадарак (2005).
Назва Фіксавалася старое горадзенскае прозвішча Рэпэйка, лідскае Рэпішка, адэльскае бяссуфікснае Рэпа.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-QQC1-2?cat=1046001&i=13&cc=4166194&lang=ruhttps://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=S&w=22br&rid=8049&search_lastname=repiszka&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZC9C-Y?i=822&cc=4166194&cat=834700. Ёсць латышскія Reps, Repis, літоўскае Repeikahttps://uzvardi.lv/surname/780807 https://uzvardi.lv/surname/824455Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 598..
З іншага боку - блр. рэпа, адкуль назвы Рэпішча.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 33 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Баранавічы, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск. У напрамку на захад ад вёскі працякае рака Змейка.
Гісторыя У 1909 годзе ў Жухавіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Паланэчкаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны ў баях з ворагамі загінула 20 вяскоўцаў.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10., да 1962 года — у склад Вольнаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 21 ліпеня 1986 года — у склад Савіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872)..
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета.
Інфраструктура Працуе магазін.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 год — 72 двары, 212 жыхароў. 1921 год — 64 дамы, 347 жыхароў. 1959 год — 356 жыхароў. 1970 год — 260 жыхароў. 1998 год — 97 двароў, 194 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 год — 152 жыхары, 68 гаспадарак.
Літаратура
Лсіт карты N-35-89. Выданне 1978 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Вольнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна