Шчарбо́вічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 33 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 11 аднавяскоўцаў.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10., да 1962 года — у склад Вольнаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 21 ліпеня 1986 года — у склад Савіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872)..
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета.
Насельніцтва XX стагоддзе: пачатак XX стагоддзя — 56 двароў, каля 160 жыхароў. 1959 год — 589 жыхароў. 1970 год — 376 жыхароў. 1998 год — 72 двары, 159 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 год — 126 жыхароў, 58 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вольнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна