Заго́р'е (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 51 жыхар, 24 гаспадаркі (2005).
Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 4 вяскоўцы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 82 двары, 291 жыхар. XX стагоддзе: 1909 — 56 двароў, 270 жыхароў. 1921 — 22 дамы, 136 жыхароў. 1939 — 369 жыхароў. 1959 — 159 жыхароў. 1970 — 138 жыхароў. 1998 — 39 двароў, 75 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 51 жыхар, 24 гаспадаркі.
Вядомыя асобы Н. С. Загорская — беларуская пісьменніца.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна