Запо́лле (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 15 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 73 жыхары, 23 гаспадаркі (2005).

Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска ў Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінуў 1 вясковец.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 58 двароў, 229 жыхароў. XX стагоддзе: 1921 — 35 дамоў, 207 жыхароў. 1939 — 663 жыхары. 1959 — 144 жыхары. 1970 — 84 жыхары. 1998 — 22 двары, 41 жыхар. XXI стагоддзе: 2005 — 73 жыхары, 23 гаспадаркі.

Інфраструктура Працуе магазін.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна