Судары́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 15 км на поўнач ад Баранавіч.

Назва Фіксавалася прозвішча Судар (Каменка)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-LSMS-R?i=945&cat=2325238, горадзенскае Сударовічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9XH-XF8Z?i=591&cat=2325238. Літоўскія Sudaras, Sudaris ад двухасноўнага імені Su-darasLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 851, 852.. Ёсць латышскія Sudārs, Sudarishttps://uzvardi.lv/surname/779505

https://uzvardi.lv/surname/815873.

Гісторыя Паводле перапісу 1897 года ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 30 двароў, 119 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 18 двароў, 109 жыхароў. 1921 — 13 дамоў, 74 жыхары. 1959 — 60 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 27 жыхароў, 12 гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна