Гімалайскія субтрапічныя хваёвыя лясы — экарэгіён у Бутане, Індыі, Непале і Пакістане.
Дадзены экарэгіён уяўляе сабой велізарны масіў хваёвых лясоў, які працягнуўся на 3000 км і перасякае ніжнія вышыні Гімалайскага хрыбта амаль па ўсёй даўжыні, уключаючы раёны Пакістана, паўночныя індыйскія штаты Джаму і Кашмір , Хімачал-Прадэш, Утаракханд і Сікім, Непал і Бутан.
Флора Пераважнай формай флоры экарэгіёну з'яўляецца лес з засухаўстойлівых дрэў віду з наземным покрывам з густой травы. Частыя пажары не даюць магчымасці з'явіцца падлеску з хмызнякоў. Расліннае покрыва на зямлі складаецца з , і .
Хваёвы лес у асноўным расце на паўднёвых схілах.
Фаўна Хоць экарэгіён і не адрозніваецца багатай разнастайнасцю жывой прыроды, у параўнанні з вільготнымі трапічнымі лясамі, ён мае важнае значэнне як месца пражывання некаторых відаў, асабліва птушак. У дзікай прыродзе водзяцца і , хоць і ў меншай колькасці, чым у раўнінных раёнах, дзе яны палююць на антылоп, якія пасуцца. Больш тыповымі жывёламі хваёвага лесу з'яўляюцца прадстаўнікі падсямейтва .
Відавая разнастайнасць птушак ўключае 480 відаў, у тым ліку 11 эндэмікаў: , , , , , , , , , , Himalayan subtropical pine forests (IM0301).
Ахова прыроды
Гэтым месцам пагражае высечка і распаўсюджванне пашы і ворных зямель. Знікненне лесу правакуе хуткае вымыванне глеб горнай вадой. Найбольш глыбокія змены можна ўбачыць у цэнтральнай і ўсходняй частках Непала, дзе лес быў высечаны пад тераснае земляробства. Ахоўныя тэрыторыі хваёвага лесу невялікія, але часткова ўваходзяць у больш шырокі Нацыянальны парк Джыма Корбета.
Спасылкі
Himalayan subtropical pine forests (IM0301)
Катэгорыя:Лясныя экарэгіёны Катэгорыя:Экарэгіёны Бутана Катэгорыя:Экарэгіёны Індыі Катэгорыя:Экарэгіёны Непала Катэгорыя:Экарэгіёны Пакістана Катэгорыя:Экарэгіёны