Раго́зніца (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 20 км на поўдзень ад Баранавіч, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 15 жыхароў, 13 гаспадарак (2005).
Гісторыя Паводле перапісу 1897 года ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Лукаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5..
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета.
Інфраструктура Працуе магазін.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 17 двароў, 133 жыхары. XX стагоддзе: 1909 — 24 двары, 146 жыхароў. 1921 — 28 дамоў, 142 жыхары. 1939 — 213 жыхароў. 1959 — 170 жыхароў. 1970 — 138 жыхароў. 1998 — 26 двароў, 19 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 15 жыхароў, 13 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна