Уцёс (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, на аўтадарозе Брэст—Слуцк.
Гісторыя Паводле перапісу 1897 года ў Востраўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, крама, карчма. У пачатку XX ст. адкрыта народнае вучылішча.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Востраўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 40 аднавяскоўцаў. Пасля вайны створаны калгас.
У 1972 годзе далучаны суседнія вёскі Гайкоўцы, Забярвечча, Хваявата.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета.
Інфраструктура Працуюць выканкам сельсавета, саўгасная сядзіба, майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, лесапільня, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 105 двароў, 732 жыхары. XX стагоддзе: пачатак XX ст. — 158 двароў, каля 970 жыхароў. 1921 — 68 дамоў, 545 жыхароў. 1939 — 970 жыхароў. 1959 — 502 жыхароў. 1970 — 836 жыхароў. 1998 — 236 двароў, 249 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 408 жыхароў, 189 гаспадарак.
Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў (1944) — Курган Славы. На вясковых могілках пахавана жыхарка Уцёса, адна з арганізатараў першага калгаса Е. С. Кузьміна, якую ў снежні 1950 года забілі бандыты.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна