Паловіца, Шкунціца — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Плошча вадазбору 65 км², азёрнасць 1 %. Рака выцякае з возера Карпікаўскае ў яго паўночнай частцы. Упадае ў Дзісну на поўдзень ад аграгарадка Вялікае Сяло ў Шаркаўшчынскім раёне. Рака прымае сцёк з ручаёў і каналаў. Каля вёсак Заазер’е і Паловіца Глыбоцкага раёна і каля вёскі Шкунцікі Шаркаўшчынскага раёна на рацэ вадасховішчы.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 г. Адпавядае стану мясцовасці на 1983 г. Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Катэгорыя:Рэкі Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дзісны