Наркалепсія (ад — здранцвенне, сон і — прыступ); сінонімы: хвароба Жаліно, эсэнцыяльная наркалепсія, — захворванне нервовай сістэмы, якое адносіцца да , характарызуецца дзённымі прыступамі непераадольнай дрымотнасці і прыступамі раптоўнага засынання, прыступамі , то бок раптоўнай страты цягліцавага тонусу пры яснай свядомасці, парушэннямі начнога сну, з’яўленнямі гіпнагагічных (пры засынанні) і гіпнапампічных (пры абуджэнні) галюцынацый. Часам адзначаецца адразу пасля абуджэння.
Этыялогія і тэрапія Да цяперашняга часу прычыны развіцця наркалепсіі недастаткова вывучаныя. Выпадкі захворвання хранічнай наркалепсіяй былі адзначаны ў 2014 годзе ў Нарвегіі. У двух дзяцей дыягнаставалі наркалепсію пасля таго, як ім была зробленая вакцынацыя прэпаратам «Pandemrix» супраць свінога грыпу. Прапанаваная на сённяшні дзень тэрапія здольная змякчыць сімптомы захворвання, але не дапамагае ад яго пазбавіцца. Асноўная тэрапія — прэпараты на аснове псіхастымулятараў класу фенэтыламінаў, такіх як амфетамін і метылфенідат, апошні час часцей ужываецца прэпараты на аснове псіхастымулятараў новага тыпу — мадафінілу і яго энантыямераў і прэкурсораў. У краінах, дзе псіхастымулятары адсутнічаюць у медыцынскай практыцы, якой-небудзь эфектыўнай тэрапіі наркалепсіі няма.
Распаўсюджанасць Звычайна наркалепсія развіваецца ў маладых людзей, часцей у мужчын. Меркавана хвароба мае спадчынны характар у спалучэнні з вонкавым правакуючым фактарам, такім, як вірусныя захворванні.
Распаўсюджанасць наркалепсіі ў развітых краінах складае 20-40 на 100 000 чалавекЗагадочная болезнь нарколепсия: кто ей страдает и можно ли излечиться — артыкул у «АиФ Здоровье».
Літаратура
Катэгорыя:Сіндромы паводле алфавіта Катэгорыя:Неарганічныя засмучэнні сну Катэгорыя:Псіхафізіялогія