«Інтымны дзённік» — літаратурна-мастацкае выданне з творамі Максіма Багдановіча.
Змест У кнігу, выдадзеную мінскім прыватным выдавецтвам «Радыёла-плюс», увайшлі неаднаразова друкаваныя творы беларускага класіка: вершы і пераклады, чарнавікі, нарысы і лісты. Назва зборніка дадзена відавочна для прыцягнення чытача. «Інтымным дзённікам» беларускія літаратуразнаўцы называюць 4 старонкі алоўкавага тэксту, напісаныя паэтам у 1915 годзе ў Крыме. Пакуль яны толкам не расшыфраваныя, і музей не спяшаецца іх друкаваць . Водгукі Аднак укладальнік зборніка Уладзімір Сіўчыкаў сцвярджае, што ніякага падману чытача ў выдадзенай ім кнігі няма: «Ніякага падвоху. Я лічу, што наогул творчасць Багдановіча — гэта своеасаблівы інтымны дзённік. І мы, вядома, выкарыстоўвалі раскручаны брэнд, але, лічу, у гэтым не падманулі чытача» .
Ідэю падхапіў тэатр: Сяргей Кавалёў напісаў п’есу, а рэжысёр Віталь Баркоўскі паставіў «Інтымны дзённік», прыпісаўшы паэту думкі, якіх у яго не было .
Прадмову да кнігі напісаў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Рэцэнзентам выдання з’яўляецца кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры УА «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт» Пятро Васючэнка. Зборнік выдадзены тыражом экземпляраў.
Спасылкі Інтымны дзённік на Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
Катэгорыя:Зборнікі Катэгорыя:Максім Багдановіч Катэгорыя:Беларуская літаратура XXI стагоддзя Катэгорыя:Кнігі 2006 года Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове