Катастрофа A321 над Сінайскім паўвостравам — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася ў суботу 31 кастрычніка 2015 года ў цэнтральнай частцы Сінайскага паўвострава і стала адной з найбуйнейшых у гісторыі сусветнай авіяцыі.
Авіялайнер Airbus A321 расійскай кампаніі «Кагалымавія» (гандлёвая марка Metrojet) быў зафрахтаваны турыстычным аператарам Brisco і выконваў чартарны рэйс Шарм-эш-Шэйх — Санкт-Пецярбург. Праз 23 хвіліны пасля вылету з экіпажам была страчана радыёсувязь, а сам лайнер знік з радараў. Пошукавыя групы егіпецкага ўрада выявілі абломкі самалёта каля горада .
Усе 224 чалавекі (з іх 25 дзяцей і 7 членаў экіпажа), якія знаходзіліся на борце, загінулі.
Гэта авіяцыйная катастрофа стала найбуйнейшай у гісторыі Егіпта і самалётаў сямейства Airbus A320. Яна прывяла да самай масавай гібелі грамадзян Расіі ў авіякатастрофе.
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за катастрофу расійскага лайнера ў Егіпце. Кіраўнік ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў 17.11.2015 паведаміў, што прычынай крушэння самалёта стаў тэрактbbc.com.
Экіпаж і пасажыры Грамадзянства людзей на борце</tr>ГрамадзянстваПасажырыЭкіпажУсяго101</tr>2127219</tr>404</tr>Разам2177224 Самалётам кіраваў расійскі экіпаж, які складаўся з двух пілотаў і пяці бортправаднікоў: Камандзір паветранага судна — Немаў Валерый Юр'евіч. Меў звыш гадзін налёту, з іх 3860 гадзін на самалётах Airbus A321. Другі пілот — Трухачаў Сяргей Станіслававіч Старэйшы бортправаднік — Марцэвіч Валянціна Пятроўна Бортправаднікі: Беламестнаў Андрэй Віталевіч Алару Ірына Дзмітрыеўна Свірыдаў Станіслаў Васільевіч Філімонаў Аляксей Андрэевіч
Паводле звестак Расавіяцыі, на борце знаходзілася 192 дарослыя пасажыры і 25 дзяцей.
Паводле звестак МНС РасііСпіс пасажыраў і экіпажа самалёта Airbus A321 авіякампаніі «Кагалымавіа» 7К9268 , большасць пасажыраў былі жыхарамі Паўночнага захаду Расіі, галоўным чынам з Санкт-Пецярбурга, таксама на борце знаходзіліся чацвёра грамадзян Украіны і 1 грамадзянін Беларусі.
Рэакцыя Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў глыбокія спачуванні сем'ям загінулых. Прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву было даручана сфарміраваць дзяржаўную камісію ў сувязі з катастрофай самалёта «КагалымАвіа» ў Егіпце. 1 лістапада абвешчана ў Расіі днём жалобы.
Свае спачуванні выказалі лідары Егіпта, Арменіі, Беларусі, Украіны, Азербайджана, Турцыі, Францыі, ЗША, Эстоніі і іншых краінПётр Парашэнка выказаў спачуванні праз Twitter http://rus.postimees.ee/3382235/prezident-jestonii-napravil-vladimiru-putinu-pismo-s-soboleznovanijami.
Улады Егіпта ў якасці папярэдняй прычыны крушэння A321 назвалі тэхнічныя няспраўнасці. Шэраг СМІ са спасылкай на крыніцы ў службах бяспекі Егіпта спачатку адзначалі, што слядоў тэрарыстычнага акту пры падзенні самалёта няма.
Авіякампаніі Emirates Airline, Air France, Lufthansa прыпынілі палёты над тэрыторыяй Сінайскага паўвострава да высвятлення прычын крушэння расійскага лайнера.
Гл. таксама Найбуйнейшыя авіяцыйныя катастрофы Катастрофа Boeing 737 пад Шарм-эш-Шэйхам — папярэдняя найбуйнейшая авіякатастрофа ў Егіпце; адбылася гэтак жа пасля вылету з Шарм-эш-Шэйха з групай турыстаў. Катастрофа Boeing 767 пад Нантакетам — найбуйнейшая авіякатастрофа ў егіпецкай авіяцыі; адбылася роўна за 16 гадоў да гэтага. Катастрофа Ан-32 у Кіншасе — найбуйнейшая авіякатастрофа ў гісторыі Афрыкі і расійскай авіяцыі.
Крыніцы
Спасылкі
Інфармацыя па рэйсе 7К-9268 Шарм-Эль-Шэйх — Санкт-Пецярбург 31 кастрычніка 2015 — Metrojet
7K9268 flight history — FlightRadar24 Crisis — Airbus
Катэгорыя:Падзеі 31 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2015 года Катэгорыя:2015 год у Егіпце Катэгорыя:Катастрофы 2015 года Катэгорыя:Авіякатастрофы Катэгорыя:Падзеі ў Егіпце Катэгорыя:2015 год у Расіі Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты Ісламскай дзяржавы Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Егіпце