У спісе Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Малайзіі значыцца 4 найменні (на 2012 год), гэта складае 0,4 % ад агульнай колькасці (962 на 2012 год). 2 аб’екты ўключаны па прыродных крытэрыях, і 2 — па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2012 год, 2 аб’екты на тэрыторыі Малайзіі з’яўляюцца кандыдатамі на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны. Малайзія ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 7 снежня 1988 года. Першыя два аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі Малайзіі былі занесены ў спіс у 2000 годзе.
Спісы У табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс. #ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод дадання ў спіс№Крытэрыі 1 160px Нацыянальны парк Гунунг-Мулу Рэгіён: штат Саравак, востраў Барнеа — 2000 1013 vii, viii, ix, x 2 160px Нацыянальны парк Кінабалу Рэгіён: штат Саравак, востраў Барнеа — 2000 1012 ix, x 3 160px Гарады Мелака і Джорджтаўн Рэгіёны: берагі Малакскага праліва — 2011 1223 ii, iii, iv 4 160px Археалагічная спадчына даліна Ленгог Рэгіён: Перак - 2012 1396 iii, iv
Спасылкі
Малайзія