right|thumb|400px|Цёмна-аранжавым колерам на карце пазначаны Індыйскі субкантынент, светла-аранжавым — іншыя краіны, культурна звязаныя з Індыяй (Бірма, Тайланд, Камбоджа, Лаос, Інданезія і Малайзія). Жоўтым колерам адзначаны рэгіёны са значным гістарычным уплывам індыйскай культуры (Афганістан, Тыбет, Юньнань, і Філіпіны).
Вялікая Індыя — гістарычны рэгіён, які знаходзіўся пад значным уплывам індыйскай культуры і індуізму, асабліва ў перыяд з V па XV стагоддзе. Вялікая Індыя распасціралася далёка за межы Індыйскага субкантынента: ад Афганістана да астравоў Паўднёва-Усходняй Азіі і Далёкага Усходу, ад Цэйлона да перадгор'яў Гімалаяў і Тыбета. З Вялікай Індыяй звязана распаўсюджванне індуізму ў Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама экспансія будызму за межы Індыйскага субкантынента ў Цэнтральную Азію і Кітай па Вялікаму шаўковаму шляху, якая адбылася ў першыя стагоддзі нашай эры.
Літаратура .
Спасылкі Greater India — Suvarnabhumi Papers on variation and change in the Sinosphere and in the Indosphere in honour of James A. Matisoff
Катэгорыя:Геаграфія Індыі Катэгорыя:Знешняя палітыка Індыі Катэгорыя:Культура Азіі Катэгорыя:Гісторыя Індыі