Паро́слава. Сустракаецца таксама варыянт Паро́славэ (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 6 км ад Бярозы, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства.

Пад уладай Расійскай імперыі Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Картузскабярозаўскай воласці. Найноўшы час З 1915 акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Пружанскага павета Палескага ваяводства Польшчы, у Бяроза-Картузскай, з 1932 года ў Сялецкай гмінах.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года ва Углянскім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1964 года вёска ў Бярозаўскім сельсавецеРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)..

У 1970 годзе ў племсаўгасе «Прамень».

Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 258 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 263 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 21 двор, 45 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бярозаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна