Батарэ́я (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана за 22 км ад Бярозы, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе пасёлак у Мацвеевіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, жыхары ўваходзілі ў Стаўскае сельскае таварыства.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпеня—жніўні 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. 5 студзеня 1926 года са скасаванай Чарнякаўскай гміны далучана да Мацвеевіцкай гміны, якая перайменавана ў Міжлескую гміну, а 27 лютага 1932 года ліквідавана, вёска была далучана да Сігневіцкай гміны.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Міжлескім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 6 воінаў-землякоў, акупанты загубілі 7 жыхароў вёскі. 31 сакавіка 1944 года каля вёскі загінуў камандзір партызанскага атрада імя Пажарскага А. І. Калупаеў у яго гонар атрад перайменаваны ў імя Калупаева, яго імем названа вуліца ў в. Спорава.
У кастрычніка 1949 года ў вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоная Батарэя», які ў лютым 1950 года ўвайшоў у склад калгаса «Новы шлях». У 1970 годзе ў калгасе «Новы шлях».
Планіроўка Планіровачна складаецца з асноўнай вуліцы, з няшчыльнай, пераважна аднабаковай забудовай, арыентаванай з усходу на захад, да якой з поўначы і поўдня далучаюцца 2 кароткія завулкі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 1 двор, 6 жыхароў. XX стагоддзе: 1940 — 101 двор, 228 жыхароў. 1970 — 320 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 50 двароў, 88 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Міжлескі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна