Рыгалі́. Сустракаецца таксама варыянт Рыга́лi (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 20 км ад Бярозы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Назва Назва мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені тыпу Ri-galas.
Гісторыя У 1563 годзе пад назвай Падальшанец у Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага. У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе вёска пазначана як Рэгалі.
Найноўшы час У 1905 годзе в. Рыгалі. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года ізжн. 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Прагрэс».
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 17 двароў, 113 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 111 жыхароў. 1924 — 7 будынкаў, 34 жыхары. 1970 — 68 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 15 двароў, 27 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна