Мацве́евічы. Сустракаецца таксама варыянт Маце́евічы (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана за 14 км ад Бярозы, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя У канцы XIX ст. — Вялікія Мацвеевічы ў Мацвеевіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе сяло, у якім царкве належала 41 дзес. зямлі, і маёнткі Вялікія і Малыя Мацвеевічы ва ўладанні Мар’і Казакевіч. Памешчыцы належала 2311 дзес. зямлі.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы (у ліпені—жніўні 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска — цэнтр Мацвеевіцкай гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства, 22 будынкі, у в. Малыя Мацвеевічы 14 будынкаў. 5 студзеня 1926 года Мацвеевіцкая гміна перайменавана ў Міжлескую (цэнтр гміны перанесены ў Міжлессе).

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Міжлескім сельсавеце. Малыя Мацвеевічы знаходзіліся ў Машковіцкім сельсавеце.

У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 1954 года в. Малыя Мацвеевічы ў Міжлескім сельсавеце. У кастрычніка 1949 года ў в. Вялікія Мацвеевічы быў арганізаваны калгас імя Будзённага, які ў лютым 1950 года ўвайшоў у склад калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — в. Міжлессе).

Рашэннем аблвыканкама ад 4 верасня 1972 года в. Малыя Мацвеевічы, якая фактычна злілася з в. Вялікія Мацвеевічы, выключана з рэестраРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..

Насельніцтва XX стагоддзе: 1924 — у Вялікіх Мацвеевічах — 123 жыхары, у Малых Мацвеевічах — 90 жыхароў. 1939 — у Вялікіх Мацвеевічах — 22 двары, 147 жыхароў. 1940 — у Малых Мацвеевічах — 24 двары, 99 жыхароў. 1970 — у Вялікіх Мацвеевічах — 66 жыхароў, у Малых Мацвеевічах — 60 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 16 двароў, 22 жыхары.

Славутасці Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1943)

Вядомыя асобы Ганна Мікалаеўна Бурава (нар. 1951) — беларускі палітык.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Міжлескі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна