Ані́цавічы. Сустракаецца таксама варыянт Аніцэ́вічы (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 13,5 км ад Бярозы, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Назва У гэтым рэгіёне фіксавалася ружанскае прозвішча Анітовіч, было старое літоўскае Анітскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9T3-L9FW-3?i=721&cat=2356543https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=S&w=23lt&rid=886&search_lastname=anitska&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1. Ёсць латышскія Anitis, Anītshttps://uzvardi.lv/surname/819192
https://uzvardi.lv/surname/828465, літоўскі тапонім Anitavà.
Гісторыя У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У Аніцавіцкае сельскае таварыства ўваходзіла 96 сялян-уладальнікаў працаўнікоў, якія выкарыстоўвалі 200 дзес. зручнай і 5 дзес. нязручнай зямлі. У 1890 годзе таварыству належалі 453 дзес. сялянскай зямлі. Паводле перапісу 1897 годзе ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, з 1924 года вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года у БССР, з 1940 года вёска ў Блудзенскім сельсавеце, быў створаны мясцовы калгас. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 16 жыхароў вёскі, з фронту не вярнуліся 9 воінаў-землякоў.
З 1964 года ў складзе Асавецкага (з 1977 Нарутавіцкі) с/сРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. Паводле перапісу 1970 годзе ў калгасе «Кастрычнік».
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .
Планіроўка Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы з няшчыльнай двухбаковай забудовай, арыентаванай з захаду на ўсход.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 49 двароў, 297 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 221 жыхар. 1924 — 16 двароў, 78 жыхароў. 1939 — 47 двароў, 315 жыхароў. 1959 — 20 двароў, 81 жыхар. 1970 — 198 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 31 двор, 54 жыхары.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна