Міхалі́нак. Сустракаецца таксама варыянт Міхалі́нкі, мн. (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана ў калгасе «Новы шлях», за 24 км ад Бярозы, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя У 1886 годзе — хутар у Мацвеевіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, існаваў цагельны завод. У 1890 годзе — фальварк Міхалінок, адно з уладанняў Мар'і Казакевіч. У 1905 годзе ў Чарнякоўскай воласці фальварак Міхалін.
З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — ў складзе Польшчы, у 1924 годзе в. Міхалін у Мацвеевіцкай (з 1926 Міжлеская) гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
У 1925 годзе партызаны спалілі Міхалінскі лесазавод фірмы «Агрумарыя». З 1932 года ў Сігневіцкай гміне. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Міжлескім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 воінаў-землякоў.
У кастрычніку 1940 года ў вёсках Міхалінок і Чарнечына быў арганізаваны калгас імя Калініна, які ў лютым 1950 года ўвайшоў у склад калгаса «Новы шлях», у сваю чаргу ў 1987 годзе далучанага да калгаса «Чырвоны сцяг». Паводле перапісу 1959 года сяло, вёска і хутар.
У 1972 годзе вёска Чарнечына (98 жыхароў у 1970) злілася з вёскай Міхалін і была знята з улікуРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..
Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 28 жыхароў. 1924 — 14 будынкаў, 90 жыхароў. 1940 — 35 двароў, 117 жыхароў. 1959 — у сяле — 15 гаспадарак, 64 жыхары, у вёсцы — 20 гаспадарак, 61 жыхар, на хутары — 18 гаспадарак, 63 жыхары. 1970 — 189 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 41 двор, 60 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Міжлескі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна