Вашча́нка (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 19,5 км ад Бярозы, 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя Вядома ў 1563 годзе ў абшары двара Блудзенскага і Малецкага войтаўства Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі.

У канцы XIX ст. ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы, дзейнічалі хлебазапасны магазін.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 13 будынкаў.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Кабакоўскім сельсавеце.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 3 жыхары, з фронту не вярнуліся 5 воінаў-землякоў.

З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім (з 1 жніўня 1964 Першамайскі) с/с.

Планіроўка Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы з двухбаковай забудовай, выцягнутай з усходу на паўднёвы захад.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 23 двары, 147 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 143 жыхары. 1924 — 52 жыхары. 1940 — 58 двароў, 241 жыхар. 1959 — 32 гаспадаркі, 140 жыхароў. 1970 — 137 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 17 двароў, 22 жыхары.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Першамайскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна