Жычы́н. Сустракаецца таксама варыянт Жы́чын (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 16 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Назва У гэтым рэгіёне фіксавалася кобрыньскае прозвішча Жычэўскі.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-3352-C?i=176&cat=782462 З Быстрыцы было Жычhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-8Q8F-W?i=857&cat=1565134&lang=ru, ёсць літоўскае Žіčiushttps://pavardes.lki.lt/?pv=486c9a346b0a34a720969c0fd12d76c3.

Гісторыя У 1890 годзе вёска ў Равяціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, побач маёнтак, які належаў Івану Скорыну. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічалі хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 42 будынкі. У сярэдзіне 1920-х гг. у вёсцы была створана падпольная камсамольская арганізацыя.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Кабакоўскім сельсавеце.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 7 жыхароў. З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім сельсавеце (1 жніўня 1964 перайменаваны ў Першамайскі). Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Бярозаўскі».

Планіроўка Планіровачна складаецца з 4 вуліц, якія ўтвараюць выцягнуты прамавугольнік, арыентаваны з поўдня на паўднёвы ўсход.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 83 двары, 482 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 614 жыхароў. 1924 — 298 жыхароў. 1940 — 112 двароў, 577 жыхароў. 1959 — 115 гаспадарак, 415 жыхароў. 1970 — 403 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 85 двароў, 169 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Першамайскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна