Мі́нкі. Сустракаецца таксама варыянт Мінкі́ (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 15 км ад Бярозы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Назва Назва мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені тыпу Min-ka.
Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з поўначы на поўдзень, да яе ў паўночнай частцы з заходняга боку прымыкае кароткая вуліца, арыентаваная з захаду на ўсход.
Насельніцтва XXI стагоддзе: 2005 — 45 двароў, 67 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сігневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна