Куро́ўшчына (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета.

Геаграфія Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 12,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, з раздзеленай на 2 часткі (пераважна аднабаковай) забудовай.

Гісторыя У 1856 годзе вёска вядома ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні пад назвай Кураўшчызна, Алёне Ванзяловічавай у ёй належалі 12 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Вёска межавала з в. Лявошкі і маёнткамі Кураўшчызна, адзін з якіх знаходзіўся ва ўладанні Рамуальда Янішэўскага і яго сясцёр (2 двары, 10 жыхароў), другі — Аляксандра Карнацэвіча (1 двор, 7 жыхароў).

У 1905 годзе ў вёска і маёнткі Кураўшчызна (1) і Кураўшчызна (2). З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена на кароткі час савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска і фальварак у Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Сялецкім сельсавеце.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Насельніцтва 1897 год — 21 двор, 127 жыхароў. 1905 год — 143 жыхары, у маёнтках Кураўшчызна (1) — 5 і Кураўшчызна (2) — 7 жыхароў. 1924 год — 5 будынкаў, 47 жыхароў. 1940 год — 38 двароў, 257 жыхароў. 1959 год — 63 гаспадаркі, 251 жыхар. 1970 год — 258 жыхароў. 2005 год — 44 двары, 90 жыхароў. 2019 год — 50 жыхароў.

Вядомыя асобы Аляксандр Генадзевіч Шумілін, беларускі дзяржаўны дзеяч

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна