Андрэй Аляксандравіч Уцюрын (; , Пенза, Пензенская вобласць, РСФСР, СССР) — ваенны дзеяч Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Нарадзіўся 28 ліпеня 1971 года ў Пензе. Бацька — ваенны, у савецкі час быў камандзірам вайсковай часці 3214 у Мінску.
У 1992 годзе скончыў МУС Расіі, у 2002 годзе — Акадэмію МУС Беларусі.
З 1995 года працаваў у Службе бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько ўспамінаў, што ў сакавіку 2006 года, калі яго арыштавалі пасля прэзідэнцкіх выбараў, у камеру да арыштантаў заходзіў Уцюрын:
Кіраўнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 17 ліпеня 2007 года па 11 верасня 2014 годаУказ Президента Республики Беларусь от 11 сентября 2014 года № 442 «О назначении А. А. Втюрина» . 11 верасня 2014 года прызначаны намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекіАндрэй Уцюрын назначаны Намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года Уцюрын як начальнік атрада бяспекі прэзідэнта быў прызнаны адказным за камандаванне супрацоўнікамі яго службы, якія ўдзельнічалі ў допытах палітычных актывістаў пасля Плошчы 2010COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus.
Пад канец красавіка 2019 года з’явілася інфармацыя, што КДБ Беларусі затрымаў Уцюрына, а яго катэдж у Драздах-2 апячатаныnashaniva.by. 30 красавіка стала вядома, што ўказам ад 24 красавіка Лукашэнка звольніў Уцюрына з пасады намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі «за ўчыненне праступкаў, якія дыскрэдытуюць званне ваеннаслужачага»Указ Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2019 года № 158 «Об А. А. Втюрине» . 4 мая следчае ўпраўленне КДБ паведаміла, што Уцюрын быў затрыманы разам з доказамі злачынства пры атрыманні 148600 долараў ЗША ад прадстаўніка расійскай камерцыйнай структуры за садзейнічанне ў прасоўванні яе інтарэсаў у Беларусіkgb.bynashaniva.by.
11 мая 2019 года Лукашэнка паведаміў, што Уцюрын трапіў у поле зроку праваахоўнікаў яшчэ да пераводу ў Савет бяспекі і ўжо на працягу амаль двух гадоў знаходзіўся пад кантролем спецслужбаў, у якіх было шмат фактаў аб яго проціпраўнай дзейнасці. Паводле Лукашэнкі, Уцюрына затрымалі з доказамі злачынства, калі «150 тысяч долараў яму чарговы раз прывезлі расіяне».
Справу Уцюрына Вярхоўны суд Беларусі пачаў разглядаць 10 сакавіка 2020 года; у працэсе некалькі разоў абвяшчаліся працяглыя перапынкі. Агулам на лаве падсудных апынулася 16 чалавек.
27 ліпеня 2020 года Вярхоўны суд прызнаў Уцюрына вінаватым у атрыманні і падбухторванні да дачы хабару і па сукупнасці злачынстваў прызначыў 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, прысудам суда Уцюрын быў пазбаўлены звання палкоўніка і яму было забаронена на працягу пяці гадоў займаць пэўныя пасадыСуд приговорил Втюрина к 12 годам колонии. Знаходзіўся ў зняволенні да 2024 года, калі быў памілаваны.
Узнагароды медаль «За бездакорную службу», ордэн «За службу Радзіме».
Зноскі
Спасылкі Андрэй Уцюрын на сайце Belarus Profile
Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Начальнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС