Герард Дэнгаф (15 студзеня 1590 — 23 снежня 1648) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, камандзір нямецкай пяхоты (1621), кашталян гданьскі (1642), ваявода паморскі (1643—1648), падскарбі Прускай зямлі (1643), маршалак двара каралевы (1645), староста мальбаркскі, касцяжынскі, фелінскі, люцынскі і эканом мальбаркскі.
Біяграфія Паходзіў з нямецка-балтыйскага шляхецкага роду Дэнгафаў герба «Дзік». Сын ваяводы дорпацкага Герарда Дэнгафа (пам. 1598?) і Маргарыты фон Цвайфельн (пам. 1622). Браты — ваявода парнаўскі Эрнэст Магнус Дэнгаф (1581—1642), палкоўнік Герман Дэнгаф (пам. 1620), ваявода дорпацкі і ваявода серадзскі Каспер Дэнгаф (1588—1645).
На працягу ўсяго жыцця быў заўзятым кальвіністам. У 1621 годзе камандаваў нямецкай пяхотай у Каралеўскай Прусіі. У 1624—1625 гадах удзельнічаў у вайне са Швецыяй у Каралеўскай Прусіі, у 1629 годзе праславіўся падчас абароны Торуні ад шведаў. У якасці пасла Уладзіслава IV Вазы ездзіў з дыпламатычнай місіяй у Капенгаген. З'яўляўся саветнікам польскага манарха па марскіх справах. У 1635 годзе быў прызначаны членам і старшынёй каралеўскай ваенна-марской камісіі, удзельнічаў у аднаўленні і развіцці флоту. Разам з Ежы Асалінскім стварыў праект стварэння марской мытні. У 1642 годзе Герард Дэнгаф быў прызначаны кашталянам гданьскім. У 1643 годзе стаў ваяводай паморскім і падскарбіем Прускай зямлі. У 1645 годзе Герард Дэнгаф вёў у Парыжы перамовы аб заключэнні шлюбу паміж польскім каралём Уладзіславам IV Вазам і французскай прынцэсай Марыяй Луізай Ганзага.
У снежні 1648 года ваявода паморскі Герард Дэнгаф сканаў у Мальбарку, быў пахаваны ў Эльблёнгу.
Сям’я
Продкі
Шлюб і дзеці Быў двойчы жанаты. У 1629 годзе першым шлюбам ажаніўся з Катарынай Апалінскай (1596—1625), дачкой крайчага кароннага Пятра Апалінскага (1566—1600) і Эльжбеты Збароўскай, удавой кашталяна гданьскага Дымітра Вейхера (каля 1578—1628), ад шлюбу з якой дзяцей не меў.
У жніўні 1637 года ажаніўся ў другі раз з Сібілай Маргарытай Бжэгскай (1620—1657), дачкой князя бжэгскага, лягніцкага і сцінаўскага Яна Крысціяна (1591—1639) і Даратэі Сібілы Брандэнбургскай (1590—1625). Дзеці:
Уладзіслаў Дэнгаф (1639—1683), палкоўнік пяхотнага палка (1664), камандзір каралеўскай гвардыі, падкаморы паморскі (1668), кашталян хэлмінскі (1677), ваявода паморскі (1677—1683), падскарбі Прускай зямлі (1679), староста скашэўскі Катарына Ядвіга Дэнгаф (пам. да 1668), 1-ы муж ваявода мальбаркскі Людвік Вейхер (пам. 1656), 2-і муж з 1661 года ваявода пазнаньскі Войцех Канстанцін Брэза (каля 1620—1699) Канстанцыя Ганна Дэнгаф, 1-ы муж ваявода хэлмінскі Ян Кос (пам. 1662), 2-і муж ваявода мальбаркскі Ян Ігнацы Банкоўскі (каля 1615—1679) Сібіла Дэнгаф, муж — падкаморы калішскі Пётр Жыхлінскі.
Літаратура Kilian Heck, Christian Thielemann (Hrsg.): Friedrichstein. Das Schloß der Grafen von Dönhoff in Ostpreußen. Deutscher Kunstverlag, München/Berlin 2006, ISBN 3-422-06593-8; S. 13f., 19-23, 26, 204 und 293.
Спасылкі DENHOFFOWIE
Герард Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы паморскія (Рэч Паспалітая) Катэгорыя:Кашталяны гданьскія Катэгорыя:Старосты фелінскія Катэгорыя:Старосты люцынскія Катэгорыя:Старосты адзельскія