Кім — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 36 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Халамер'е, у басейне ракі Обаль.
Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,42 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.
Схілы катлавіны вышынёй 7 м (на ўсходзе і захадзе 2—4 м), пад хмызняком. Уздоўж заходняга і паўднёва-ўсходняга берага парослая хмызняком забалочаная пойма шырынёй 60—100 м.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна