Валасны сход () — распарадчы орган саслоўнага сялянскага кіравання воласцю ў Расійскай імперыі. Уведзены ў 1797 годзе для дзяржаўных сялян. У сувязі са скасаваннем валасцей на Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве пасля рэформы дзяржаўнай вёскі 1837—1841 гадоў валасныя сходы тут не склікаліся. Пасля сялянскай рэформы 1861 года ўведзены ў еўрапейскай частцы імперыі для былых памешчыцкіх, з другой паловы 1860-х гг. адноўлены для былых дзяржаўных сялян.

Складаўся са службовых асоб і сялян, выбраных на сельскіх сходах па 1 ад 10 двароў; у заходніх губернях удзельнічалі і парабкі. Вырашаў адміністрацыйна-гаспадарчыя справы воласці, выбіраў службовых асоб, валанога старшыну, валасное праўленне, у пачатку XX ст. — упаўнаважаных сялян на выбарах у Дзяржаўную думу і інш. 3 чэрвеня 1917 года скасаваны Часовым урадам у сувязі са стварэннем валасных земстваў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сялянства Катэгорыя:Дзяржаўны лад Расійскай імперыі