Тэрмін «Чатыры паліцыянты» адносіцца да пост-ваеннага савета, які складаўся з Вялікай чацвёркі і які прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт прапанаваў у якасці гаранта міру ва ўсім свеце. Членамі Вялікай чацвёркі былі чатыры асноўныя ўдзельнікі антыгітлераўскай кааліцыі: ЗША, Вялікабрытанія, СССР і Кітай. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, прадугледжаная Рузвельтам, складалася з трох галінаў: выканаўчай галіны, за якую адказваюць члены Вялікай чацвёркі, галіны па забеспячэнню бяспекі, у якую ўваходзілі тыя ж чатыры дзяржавы, якія павінны былі дзейнічаць як чатыры паліцыянты або чатыры шэрыфы, і міжнароднай асамблеі, у якую ўваходзілі ўсе члены ААН.

Чатыры паліцыянты павінны былі адказваць за падтрыманне парадку ў рамках сваіх сфер уплыву: Вялікабрытанія — на тэрыторыях сваёй імперыі і ў Заходняй Еўропе, СССР — ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Еўразіі, Кітай — ва Усходняй Азіі і заходняй частцы Ціхага акіяна, і Злучаныя Штаты — у заходнім паўшар'і. У якасці прэвентыўнай меры супраць новых войнаў усе краіны, акрамя чатырох паліцыянтаў, павінны былі быць раззброеныя. Толькі чатыром краінам павінна было быць дазволена мець зброю больш моцную, чым ружжо. Пазней Францыя была дададзена ў якасці пятага члена па патрабаванню Уінстана Чэрчыля.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Палітыка ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Гісторыя ААН Катэгорыя:ЗША і ААН Катэгорыя:Кітай і ААН Катэгорыя:Савецка-амерыканскія адносіны