Асабо́вічы. Сустракаецца таксама варыянт Асо́бавічы (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Калавуравіцкага сельсавета.
Гісторыя Каля 1520 года пінскі князь Фёдар Яраславіч са сваёй жонкай Аленай запісалі дворышча Піскалаўшчына ў Асабовічах Варварынскаму манастыру, пазней мясціна стала грэка-каталіцкай.
Пасля закрыцця кляштара ў XIX стагоддзі сядзіба Піскалаўшчына становіцца ўласнасцю Качаноўскіх. У канцы 1880-х гадоў у вёсцы было 9 двароў, пражывала 39 вяскоўцаў; дзейнічала капліца (адносілася да прыходу ў вёсцы Кудрычы). У пачатку XX стагоддзя фальваркам валодалі дваране Канстанцін Рыгоравіч і Іван Іванавіч Качаноўскія (350 дзесяцін зямлі).
У 1998 годзе ў вёсцы налічвалася 28 гаспадарак і 47 жыхароў.
Славутасці Праваслаўная драўляная капліца Вядомыя асобы Антон Іванавіч Ятусевіч (нар. 1947) — беларускі вучоны і палітык. Доктар ветэрынарных навук (1990), прафесар (1991).
Спасылкі
Катэгорыя:Калавуравіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна