Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Галубічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя Пабудавана ў 1908 годзе з цэглы, асвечана 19 верасня (6 верасня па старым стылі) 1908 года. Папярэдні храм згадваецца ў 1622 годзе ў сувязі з тым, што «Ян Корсак Голубицкий, каштелян Полоцкий, живучи на свете в вере святой христианской греческой старожитной», ахвяраваў царкве маёнтакВераксин А. С. Березвечский монастырь. Вильна, 1910. С. 9..

Архітэктура Помнік архітэктуры неарускага стылю. Кубападобны двух'ярусны аб'ём накрыты самкнутым купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. З франтальнага фасада далучаны прытвор, над якім надбудавана двух'ярусная чатырохгранная званіца, завершаная шатром з макаўкай. Арачны ўваходны праём вырашаны перспектыўным парталам. Фасады апяразаны густа прафіляванымі карнізамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі броўкамі, расшыты гарызантальнай рустоўкай, дэкарыраваны вуглавымі ўразнымі калонкамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Галубічы Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:1914 год у Беларусі