(90) Антыёпа  — падвойны астэроід галоўнага пояса, які належыць да цёмнага спектральнага класа C. Ён быў адкрыты 1 кастрычніка 1866 года нямецкім астраномам Робертам Лютэрам у Дзюсельдорфскай абсерваторыі і названы ў гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі, аднак чыё менавіта імя яму прысвоена, дакладна невядома, паколькі яно мае падвойнае значэнне ў міфалогіі старажытных грэкаў: астэроід мог атрымаць назву ў гонар Антыёпы з Беотыі (паводле розных крыніц — дачкі Ніктэя ці Асопа) або ў гонар Антыёпы-амазонкі — дачкі Арэса.

Падвойны астэроід

Адкрыццё другога кампанента Да 2000 года Антыёпа лічылася адзіночным астэроідам, дыяметрам каля 120 км. 10 жніўня 2000 года групай астраномаў, якія працуюць у абсерваторыі Кек на Гавайскіх астравах, з выкарыстаннем адаптыўнай оптыкі быў выяўлены другі кампанент, які ў наш час мае абазначэнне .

Астэроіды са спадарожнікамі адкрывалі і раней, аднак у папярэдніх выпадках памеры спадарожніка былі значна меншыя за асноўны кампанент. Дыяметр спадарожніка Антыёпы аказаўся супастаўным з дыяметрам астэроіда, таму Антыёпа лічыцца першым адкрытым падвойным астэроідам.

Цікава, што яшчэ ў 1997 годзе аналіз крывой бляску Антыёпы паказаў класічную зацьменна-бінарную форму, якую варта чакаць ад двух кампанентаў аднолькавага памеру, назіраных з рабра арбіты, хоць аўтары працы і не прапанавалі такога тлумачэння.

Арбітальныя характарыстыкі сістэмы Кампаненты сістэмы абарачаюцца вакол агульнага цэнтра мас на адлегласці . Аналіз крывой бляску, праведзены ў 2001 годзе, паказвае, што вярчальныя перыяды абаіх целаў супадаюць з перыядам абарачэння, што з’яўляецца характэрным для сінхроннага вярчэння. Плоскасць вярчэння сістэмы нахілена на 63,7° у адносінах да плоскасці экліптыкі Сонечнай сістэмы.

Фізічныя характарыстыкі сістэмы Астэроід адносіцца да сямейства Феміды. Як і большасць астэроідаў гэтага сямейства, Антыёпа (і, верагодна, яе кампаньён) мае цёмную, вугляродзістую паверхню і класіфікуецца як астэроід класа C. Нізкая шчыльнасць сістэмы паказвае на значную сітаватасць (больш 30 %). Гэта дазваляе выказаць здагадку, што Антыёпа сфарміравалася з абломкаў больш ранніх сутыкненняў астэроідаў ці іншых нябесных целаў. Іншая гіпотэза кажа, што абодва кампанента сістэмы з’яўляюцца абломкамі аднаго бацькоўскага цела, разбуранага з прычыны сутыкнення з іншым нябесным целам на вельмі высокай хуткасці. Кампаненты сістэмы маюць падобныя памеры: сярэдні дыяметр Антыёпы складае 87,8 км, яе спадарожніка — 83,8 км. Даследаванні асаблівасцяў крывой бляску астэроіда, праведзеныя расійскімі навукоўцамі Пулкаўскай абсерваторыі і Інстытута сонечна-зямной фізікі ў Іркуцку, адзначаюць моцную залежнасць бляску ад фазавага вугла, што можа сведчыць пра вельмі пляскатую форму кампанентаў.

Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100)

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1866 годзе Катэгорыя:Астэроіды Галоўнага пояса Катэгорыя:Сямейства Феміды Катэгорыя:Падвойныя астэроіды Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 40 да 100 км Катэгорыя:Назвы астэроідаў са старажытнагрэчаскай міфалогіі