(83) Беатрыс () — астэроід галоўнага пояса, які належыць да спектральнага класа X. Ён быў адкрыты 26 красавіка 1865 года італьянскім астраномам Анібале дэ Гаспарысам у абсерваторыі Кападзімонтэ, Італія і названы ў гонар Беатрычэ Парцінары, тайнай каханай італьянскага паэта Дантэ Аліг'еры. Гэта апошні астэроід, адкрыты навукоўцам.

Па выніках назіранняў, праведзеных у Харкаўскай абсерваторыі (1985, 1988, 1990, 1991) і абсерваторыі Лоўэла (1984), былі вымераны перыяд вярчэння астэроіда і яго форма. Беатрыс мае форму трохвосевага эліпсоіда з наступнымі суадносінамі паўвосяў: a/b = 1,26; b/c = 1,16 . Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100) Класіфікацыі малых планет

Спасылкі

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1865 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 40 да 100 км