Помнік Максіму Багдановічу — помнік у Мінску, прысвечаны класіку беларускай літаратуры паэту Максіму Багдановічу. Размешчаны ў скверы Траецкая Гара на плошчы Парыжскай Камуны, злева ад цэнтральнага ўваходу ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, недалёка ад былога дома, у якім нарадзіўся і жыў Максім Багдановіч.

Гісторыя Адкрыты 9 снежня 1981, у дзень 90-годдзя з дня нараджэння паэта. Аўтарамі помніка з'яўляюцца скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў і Л. Маскалевіч.

У красавіку 2008 года, у адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама, помнік класіку беларускай літаратуры быў адпраўлены на рэстаўрацыюУ Менску пачаўся дэмантаж помніка Багдановічу // Наша Ніва, 15 красавіка 2008. На месцы помніка планавалася стварыць фантан. Такое рашэнне ўлад выклікала абурэнне лідараў беларускай апазіцыі ў эміграцыі, якія параўноўвалі дэмантаж помніка Багдановіча з заменай бела-чырвона-белага сцяга пасля рэферэндуму 1995 годаПазьняк параўнаў дэмантаж помніка Багдановічу з парваньнем сьцяга Ціцянковым // Наша Ніва, 15 красавіка 200о8. У чэрвені 2008 года помнік быў устаноўлены на новым месцы ў скверы, каля вуліцы М. БагдановічаПомнік Максіму Багдановічу ўсталявалі каля Опернага тэатра на новым месцы // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 26 чэрвеня 2008. Адносна былога месцазнаходжання помнік перанеслі на 150 метраў на паўночны захад, бліжэй да месца нараджэння паэта, і павярнулі тварам да Свіслачы, па восі вуліцы Архітэктара Заборскага, якая праходзіць паміж домам на вуліцы М. Багдановіча, 27 і Сувораўскім вучылішчам.

Апісанне Бронзавая скульптура вышынёй 4,6 м устаноўлена на нізкім ступеньчатым пастаменце з чырвонага граніту вышынёй 0,6 м, арыентавана на вул. М. Багдановіча (першапачаткова на вул. Я. Купалы). Паэт паказаны са скрыжаванымі на грудзях рукамі, з букетам васількоў у правай руцэ. У ракурсе фігуры, задумлівым, скіраваным удалячынь поглядзе адлюстравана сыноўняя любоў да роднай беларускай зямлі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Помнік Максіму Багдановічу ідэальны для катання на скейце Помнік Максіму Багдановічу Помнік Максіму Багдановічу

Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Плошча Парыжскай Камуны (Мінск) Катэгорыя:Максім Багдановіч Катэгорыя:З’явіліся ў 1981 годзе Катэгорыя:1981 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леанарда Маскалевіча Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Казакова Катэгорыя:Творы Сяргея Вакара Катэгорыя:Помнікі літаратарам