Ага́ткі двухдомныя (Antennaria dioica) — від кветкавых раслін сямейства .

Назвы

Народныя назвы: сухотнік палявы, шчасцеFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, пух Ботанический словарь, Спб, 1878, кацалапкі, мёртвае зелле, сухапут, аўдулькі, магільнік, цьменВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., грызнік, коткі, скочыкі, стакроткаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 5—30 см, двухдомная, густа апушаная белалямцавымі валаскамі. Карэнішча галінастае, парасткі шматлікія, сцелюцца і ўкараняюцца. Лісце серабрыста-шэрае, прыкаранёвае ланцэтнае або лапацістае, у разетках, сцябловае — лінейна-ланцэтнае. Кветкі трубчастыя белыя (двухполыя), ружовыя (песцікавыя) у круглаватых або яйцападобных кошыках, сабраных у шчыткападобна-галоўчатыя суквецці, зрэдку кошыкі адзіночныя. Лісцікі абгорткі сухія, плеўкавыя. Плод — дробная гладкая сямянка з чубком.

Распаўсюджанне На тэрыторыі Беларусі растуць у сухіх лясах (пераважна хваёвых), на лугах і схілах. Цвітуць у маі—чэрвені.

Значэнне

Лекавая (кроваспыняльны і жаўцягонны сродак) расліна, мае ў сабе дубільныя рэчывы, смалу, спанін, вітамін К, фітастэрол. З лекавай мэтай выкарыстоўваюцца сцёблы з лісцем (збіраюцца ў час цвіцення) і кветкі (да распускання). Дэкаратыўная расліна (вядомая пад назвай антэнарыя), прыдатная на дывановыя клумбы, бардзюры, сухія букеты.

Літаратура  — С. 26.

Спасылкі

Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1791 годзе