Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі () — беларускі вучоны ў галіне інфарматыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1986), доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1979).
Біяграфія Нарадзіўся 14 верасня 1938 года ў Разані.
Скончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут (1960). З 1964 года — у Белдзяржуніверсітэце: старшы, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара праблемнай лабараторыі. З 1971 года — загадчык лабараторыі, аддзела НДІ прыкладных фізічных праблем пры Белдзяржуніверсітэце, у 1979—2009 гадах — дырэктар, з 2010 года — загадчык аддзела гэтага інстытута. У 1973—1979 гг. і з 1986 года — загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта. У 1997—2002 гадах — член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Памёр 25 студзеня 2026 года.
Навуковая і грамадская дзейнасць Навуковыя даследаванні па распрацоўцы фізіка-тэхнічных метадаў і вымяральна-вылічальных сродкаў аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады паралельна-канвеернай апрацоўкі інфармацыі, прынцыпы структурнай пабудовы вымяральных пераўтваральнікаў і лічбавых устройстваў мадулярнай экспрэс-апрацоўкі даных, адпаведную мікраэлектронную элементную базу. Распрацаваў тэорыю пераўтварэння пазіцыйнага кода ў мінімальна-лішні мадулярны код і камп’ютарна-алгарытмічныя сродкі выканання модульных аперацый для многамашыннай і мультыпрацэсарнай тэхналогіі мадулярнай апрацоўкі інфармацыі, якая дазваляе ажыццяўляць хуткія і высокадакладныя вылічэнні пры лічбавай апрацоўцы сігналаў, лічбавых даных; метады, алгарытмы і праграмнае забеспячэнне гібкіх інфармацыйных тэхналогій, прызначаных для выкарыстання ў розных сістэмах; метад і тэхніку ўпраўлення параметрамі імпульсных дыёдных паскаральнікаў зараджаных часціц з дапамогай лазерна-плазменнага катода.
Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій і 77 вынаходстваў.
Член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэдакцыйных калегій часопісаў «Весці НАН Беларусі», «Вестник Белорусского государственного университета»Чернявский Александр Федорович // Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі. Старшыня рэдакцыйнай калегіі часопіса «Электроника инфо», старшыня спецыялізаванага Савета па ьабароне доктарскіх дысертацый і член іншых спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый.
Прэміі і ўзнагароды Прэмія Савета Міністраў СССР 1984 года за стварэнне і ўкараненне ў вучэбны працэс аўтаматызаваных навучальных сістэм. Дзяржаўная прэмія БССР 1986 года за распрацоўку і ўкараненне ў практыку оптыка-фізічных даследаванняў статыстычных метадаў часавага аналізу хуткапераменных патокаў светлавога выпраменьвання. Дзяржаўная прэмія СССР 1991 года за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку сістэм пазіцыйна-мадулярнага тыпу.
Навуковыя працы Статистические методы измерений в экспериментальной ядерной физике. — М.: Атомиздат, 1980 (разам з А. Патапавым). Системы технического зрения. Л.: Машиностроение, 1988 (разам з А. Пісарэўскім). Статистический анализ случайных потоков в физическом эксперименте. Мн.: Университетское, 1988 (у суаўтарстве). Высокоскоростные методы и системы цифровой обработки информации. — Мн.: Изд-во БГУ, 1996 (у суаўтарстве). Обработка информации в радиофизических системах. — Мн.: БГУ, 2004.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Чернявский Александр Федорович // Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Постаці савецкай інфарматыкі Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў